29 чэрвеня асіпаўчане могуць задаць пытанне прадстаўніку дзяржкантроля і загадчыцы сектара культуры
Общество
28 июн 2022
Райвыканкам і раённая газета апублікавалі інфармацыю аб зваротнай сувязі чыноўнікаў на сераду.
Фота: pixabay.com
У Свіслачы асабісты прыём і прамую лінію правядзе старшыня Бабруйскага міжраённага камітэту дзяржаконтролю Аляксей Фёдараў. Патэлефанаваць можна з 11:00 да 12:00, прыйсці асабіста – з 12:00 да 13:00. Нумар тэлефона ў навіне не пазначаны, але у сельвыканкаме ёсць нумар гарачай лініі: 8 (02235) 42544.
З 8:00 да 13:00 прамую лінію правядзе загадчыца сектара культуры райвыканкама Ірына Раманчук. Задаць пытанне можна па нумары 8 (02235) 66050.
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: