Эвакуация авто в Осиповичах

Заправка и ремонт кондиционеров в Осиповичах

Топ баннер мобильный 1

Топ Баннер мобильный 2

keyboard_arrow_left keyboard_arrow_right

На выхадных ратавальнікі з верталёта маніторылі сітуацыю на водных аб'ектах Асіповіцкага раёна

date_range

18 і 19 чэрвеня супрацоўнікі МНС упершыню з паветра патрулявалі водныя аб'екты і лясы, каб выявіць несанкцыянаваныя месцы для купання, парушэнне правілаў бяспекі на вадзе і ачагі ўзгаранняў у лясной мясцовасці. Пра гэта паведаміў сайт ведамства.

Скрыншот відэа МНС

Маніторынг прайшоў у Асіповіцкім раёне, 11 раёнах Віцебскай і 19 раёнах Мінскай абласцей. Усяго было задзейнічана 3 верталёты, якія выляталі з аэрадромаў «Ліпкі», «Азеркі» і «Віцебск». Таксама на відэа МНС быў бачны дрон.

Ратавальнікі з дапамогай гучнагаварыцеля нагадалі асноўныя правілы паводзін на вадзе, недапушчальнасці плавання ў нецвярозым выглядзе і неабходнасці пастаянна кантраляваць знаходжанне дзяцей у вадзе.

Адзначым, раней раённая пракуратура паведаміла, што купанне дазволена толькі на гарадскім пляжы на Асіповіцкім вадасховішчы. У 2021 годзе на тэрыторыі Асіповіцкага раёна патанулі 3 чалавекі. Усе загінуўшыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У гэтым годзе адбыўся адзін трагічны выпадак на вадзе: 7 чэрвеня ў Асіповіцкім раёне загінуў мінчанін.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!