11 (1)

Сайт banki24.by назваў сярэдні заробак у Асіповіцкім раёне ў ліпені

Общество
30 авг 2023

Фінансавы партал banki24 апублікаваў дадзеныя па заробках у рэгіёнах Беларусі за ліпень. Па гэтай інфармацыі, у параўнанні з чэрвенем заробак асіпаўчан павялічыўся на 6 BYN і склаў 1659 рублёў (каля $549).


Заўвага: дадзеныя па заробках адлюстроўваюць налічаную суму да выліку падаходнага падатку (13%), узносу ў ФСАН (1%) і іншых выплат і ўзносаў. Гэта значыць, што з 1659 BYN «чыстымі» чалавек атрымае каля 1427 BYN.


Дынаміка ў Асіповіцкім раёне з пачатку 2023:

студзень – 1428 (-8%)
люты – 1494 (+4,6%)
сакавік – 1565 (+4,8%)
красавік – 1588 (+1,5%)
травень – 1617 (+1,8%)
чэрвень – 1653 (+2,2%)
ліпень – 1659 (+0,4%)

Заробкі за ліпень у шэрагу іншых гарадоў і раёнах Магілёўскай вобласці:

Магілёўскі раён – 1789 BYN (чэрвень – 1721)
Магілёў – 1758 BYN (1767)
Асіповіцкі раён – 1659 BYN (1653)
Шклоўскі раён – 1623 BYN (1636)
Кастюковіцкі раён – 1606 BYN (1585)
Бабруйск – 1566 BYN (1561)
Крычаўскі раён – 1552 BYN (1554)
Бабруйскі раён – 1426 BYN (1405)

Сярод іншых абласцей Магілёўская займае апошняе месца:

Мінская – 1942 BYN (чэрвень – 1921)
Гомельская – 1764 BYN (1752)
Гродненская – 1741 BYN (1735)
Брэсцкая – 1720 BYN (1696)
Віцебская – 1635 BYN (1657)
Магілёўская – 1611 BYN (1609)

Сярэдні заробак у Мінску склаў 2596 BYN (у чэрвені было 2598).

Па Белстату, сярэдні заробак па Беларусі ў ліпені – 1933 BYN. У чэрвені было 1927 BYN.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность