11 (1)

З 14 траўня ў Асіповіцкім раёне ўведзена поўная забарона на наведванне лясоў

Общество
17 мая 2023

Аб гэтым стала вядома з мапы на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. А адрозненні ад нядаўняга абмежавання на наведванне, пры забароне грамадзянам нельга ўвогуле заходзіць у лес.

Скрыншот з сайту Мінлясгасу (17.05.2023). Чорным мы выдзелілі Асіповіцкі раён


Увядзенне забароны прадугледжвае поўную адмову ад наведвання лясоў грамадзянамі, у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і гэтак далей. Забарона датычыцца і транспарту, за выключэннем службовага.

Такая мера ўводзіцца пры пагрозе ўзнікнення лясных пажараў. Асабліва пры гарачым сухім надвор'і без ападкаў – пры такіх умовах пажар можа ўзнікнуць ад малейшай іскры.

Дакумент, якім рэгулююцца абмежаванне і забарона ў Асіповіцкім раёне – рашэнне райвыканкаму ад 10.04.2020.


Якая адказнасць за парушэнне?

Штраф да 444 BYN (12 базавых, 1 базавая = 37 BYN). Пры ўроне лясному фонду штраф можа дасягаць 1110 BYN (30 базавых), а калі ўрон будзе буйным – можа наступіць і крымінальная адказнасць.

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность