Эвакуация авто в Осиповичах

Заправка и ремонт кондиционеров в Осиповичах

Топ баннер мобильный 1

Топ Баннер мобильный 2

keyboard_arrow_left keyboard_arrow_right

banki24.by: сярэдні заробак у Асіповіцкім раёне ў ліпені – 1395 BYN

date_range

Фінансавы партал banki24 штомесячна публікуе звесткі па сярэднім заробку ў розных рэгіёнах Беларусі. У ліпені ў Асіповіцкім раёне гэты паказчык склаў 1395 BYN (да выліку падаткаў і ўзносаў).


 

Заўвага: дадзеныя па заробкам адлюстроўваюць налічаную суму да выліку падаходнага падатку (13%), узносу ў ФСАН (1%) і іншых выплат і ўзносаў.


Згодна з гэтымі дадзенымі, ліпеньскі сярэдні заробак у раёне на 41 BYN больш, чым у чэрвені (1354 BYN). А ў чэрвені ён быў таксама на 41 BYN больш, чым у траўні (1313). А вось так было ў папярэднія месяцы: снежань cтудзень (выпраўлена 30.09.22) – 1225 BYN, люты – 1257 BYN, сакавік – 1319 BYN, красавік – 1343 BYN.

Па Белстату, сярэдняя зарплата па Беларусі ў ліпені – 1644 BYN.

Ліпеньская карціна па рэгіёне: сярэдні заробакпа Магілёўскай вобласці склаў 1344 BYN (гэта апошняе месца сярод абласцей, у чэрвені было 1327), Магілёў – 1462 BYN (1456 у чэрвені), Магілёўскі раён – 1436 BYN (1422), Шклоўскі раён – 1414 BYN (1388), Асіповіцкі раён – 1395 BYN (1354), Бабруйскі раён – 1312 BYN (1262), Бабруйск – 1305 BYN (1290), Крычаўскі раён – 1282 BYN (1229), Касцюковічскі раён – 1276 BYN (1268).

Сітуацыя па ўсіх абласцях: Мінская – 1628 BYN (у чэрвені – 1601), Гомельская – 1467 (1457), Гродненская – 1479 BYN (1445), Брэсцкая – 1444 BYN (1415), Віцебская – 1397 BYN (1376), Магілёўская – 1344 BYN (1327). У Мінску сярэдні заробак склаў 2266 BYN (2264).

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!