11 (1)

16-гадовы падлетак падмануў асіпаўчаніна, прадаўшы байку з прышытым лэйблам вядомага брэнда

Происшествия
24 фев 2023

Школьнік з Мінска купіў байку ў сэкандзе, затым прышыў лэйбл вядомага брэнда і прадаў непаўналетняму асіпаўчаніну ў 7 разоў даражэй. Жыхара сталіцы затрымала мясцовая міліцыя, на яго завялі «крыміналку». Пра гэта паведаміў тг-канал «Міліцыя Мінска».



Устаноўлена, што першапачаткова байка ў сэкандзе каштавала 40 рублёў, а пасля «мадыфікацыі» хлопец вырашыў прадаць яе за 280 пад выглядам вядомага брэнда.

Асіпаўчанін адгукнуўся на гэтую аб'яву ў адной з сацсетак. Ён перавёў грошы на рахунак прадаўца і пасля атрымаў пасылку з адзеннем. Але зразумеўшы, што гэта падробка, пайшоў у міліцыю.



Цяпер падлетка з Мінска будуць судзіць за махлярства.

Фота: тг-канал «Міліцыя Мінска»

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность