11 (1)

На пажары ў Асіповіцкім раёне загінуў мужчына

Происшествия
26 дек 2022

Трагічны выпадак адбыўся 25 снежня ў вёсцы Забалацце. На пажары ў жылым доме загінуў гаспадар 1976 года нараджэння, паведаміў «Асіповіцкі край».

Фота: «Асіповіцкі край»

Ратавальнікі атрымалі інфармацыю аб пажары ў 18:18. На месцы яны ўбачылі дым з-пад даху, ўнутры назіралася шчыльнае задымленне.

Суседзі сказалі, што ў хаце можа быць чалавек. Так яно і апынулася – унутры знайшлі абгарэлае цела самотна пражываючага і непрацуючага мужчыны.

У пакоі знішчана маёмасць, дымам закапціла столь і сцены. Меркаваная прычына пажара – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность