Эвакуация авто в Осиповичах

Заправка и ремонт кондиционеров в Осиповичах

Топ баннер мобильный 1

Топ Баннер мобильный 2

keyboard_arrow_left keyboard_arrow_right

У 11 туры першай лігі ФК «Асіповічы» прапусціў 8 мячоў ад пінскай «Хвалі»

date_range
folder

Увечары 9 ліпеня на пінскім стадыёне прайшоў чарговы матч першай лігі, у якім «Асіповічы» пацярпелі буйную паразу з лікам 1:8.

Фота: ФК «Асіповічы»

Значную частку галоў каманда прапусціла яшчэ ў першым тайме, на 25, 28, 32, 35 і 46 хвілінах. Першы мяч ў сваю ж браму забіў гулец «Асіповічаў» Нікіта Кухцік, за гаспадароў адзначыліся Максім Чыж, Дзмітрый Градабоеў (з пенальці) і двойчы Ілля Сень.

У другой палове «Хваля» працягнула памнажаць свой поспех: Сень забіў яшчэ 3 мячы на 55, 61 і 74 хвілінах і аформіў пента-трык. «Асіповічы» здолелі адказаць супернікам толькі адным голам на 71 хвіліне, які ўжо пры ліку 0:7 забіў Ягор Бабіч з перадачы Аляксея Маліноўскага.

Пасля 10 гульняў асіповіцкая каманда з 5 баламі застаецца на перадапошнім 12 месцы (1 перамога, 2 нічыіх, 7 паразаў).

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!