11 (1)

Дзве каманды з Асіпоўшчыны заявіліся ў чэмпіянат Бабруйска па валейболе. Чым скончыўся дэбют?

Спорт
11 апр 2023

На мінулых выходных у Бабруйску стартаваў аматарскі валейбольны чэмпіянат. У спісе ўдзельнікаў таксама з'явілася каманда «Газпрам» з Асіповічаў і калектыў з Ялізава. Паглядзелі, чым скончыўся дэбют для асіпаўчан.

Што гэта за турнір?


Аматарскі валейбольны чэмпіянат складаецца з двух этапаў. На першым каманды гуляюць у сваіх падгрупах, пасля чаго лепшыя 4 калектывы з кожнай падгрупы згуляюць паміж сабою ў барацьбе за 1-8 месца. Астатнія каманды будуць змагацца за 9-13 месцы.

Падгрупа А: «Галееўка», «Ялізава» (Асіповіцкі раён), «РДС-цэнтр», БЗДТіА, «Белшына», «Міхалёва», Бабруйская ЦЭЦ-2

Падгрупа Б: «Бабруйсксельмаш», «Беларусбанк», «Газпрам» (Асіповічы), 101/112, «Фандок», «Росквіт»

Як стартавалі асіпаўчане?

Гульцы «Газпраму»

«Газпрам» перамог «Бабруйсксельмаш» у двух партыях запар з лікам 25:15 і 25:8. Таксама прадстаўнік «Газпрама» Васіль Бурак стаў лепшым гульцом 1 тура.

«Ялізава» прапусціла першы тур па календары з-за няцотнай колькасці ўдзельнікаў падгрупы. Але ўжо ў бліжэйшую суботу каманду чакаюць адразу дзве сустрэчы: спачатку перанесены матч 7 тура супраць «Белшыны», а потым 2 тур супраць бабруйскай ЦЭЦ-2. «Газпрам» жа ў 2 туры згуляе з «Фандокам».

Фота ў навіне: vk.com/volleyballbobr

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность