ФК «Асіповічы» пачаў другі круг першай лігі з перамогі над «Баранавічамі» – 3:0
Спорт
14 авг 2022
Гульня 14 тура першай лігі Беларусі прайшла сёння ў Баранавічах і скончылася з лікам 3:0 на карысць гасцей. Гэтая перамога стала другой для «Асіповічаў» у чэмпіянаце.
Фота: ФК «Асіповічы»
Усе тры галы былі забітыя ў другой палове сустрэчы. На 47 хвіліне Маліноўскі адкрыў лік, на 61-й Ганчарык з перадачы Маліноўскага падвоіў перавагу, а яшчэ праз 6 хвілін, на 67-й, Маліноўскі аформіў дубль.
Пасля 13 гульняў «Асіповічы» знаходзяцца на перадапошнім 12 месцы. У скарбонке каманды 2 перамогі, 3 нічыіх і 8 паразаў.
Чытайце навіны горада ў нашым тэлеграм-канале: