ФК «Асіповічы» прайграў «Смаргоні» ў 7 туры першай лігі – 0:1
Спорт
22 мая 2022
Гульня прайшла 21 траўня на смаргонскім стадыёне «Юнацтва». Вынік сустрэчы вырашыў адзіны гол, які «Асіповічы» прапусцілі ў другім тайме.
Аўтарам забітага мяча стаў Дзмітрый Тамела, які адправіў яго ў сетку на 62 хвіліне. «Асіповічы» не здолелі адказаць і былі вымушаныя з'ехаць са Смаргоні без набраных балаў. Таксама жоўтай карткай адзначыўся Яўгені Елезаранка (63 хвіліна).
Гэтая параза стала для каманды чацвёртай пасля 6 гульняў. Яшчэ ў двух футбалісты згулялі ўнічыю. Пасля 7 тураў «Асіповічы» з 2 ачкамі займаюць перадапошняе 12 месца ў турнірнай табліцы. На апошнім радку – «Слонім-2017» (таксама 2 ачкі).
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: