11 (1)

ФК «Асіповічы» саступіў «Баранавічам» у першым хатнім матчы ў сезоне

Спорт
22 апр 2023

Гульня 4 тура першай лігі адбылася сёння на асіповіцкім стадыёне «Юнацтва» і скончылася з лікам 3:1 на карысць «Баранавічаў». Мясцовая каманда зноў засталася без набраных балаў.

Фота: Ганна Ваккер

Гаспадары выйшлі наперад дзякуючы голу з пенальці ад Андрэя Емельянава на 8 хвіліне. Аднак потым з'явіліся сур'ёзныя праблемы: яшчэ ў першым тайме, на 34 хвіліне, з поля быў выдалены гулец «Асіповічаў» Аляксей Арловіч.

Пры гэтым каманда нават у меньшынстве доўгі час захоўвала мінімальную перавагу, але за 23 хвіліны да заканчэння гульні «Баранавічы ўзяліся за камбэк і вырвалі перамогу: галамі адзначыліся Дзмітрый Галуза (67') і Яўгеній Козел (72' і 90+2').

Для «Асіповічаў» гэтая параза – чацвёртая запар, тыдзень таму яны саступілі гомельскаму «Лакаматыву» (0:2). Зараз з 0 баламі каманда займае апошняе месца ў турнірнай табліцы. Столькі ж у петрыкаўскага «Шахцёра» і «Нівы» з Доўбізна.

ФК «Асіповічы» пачаў новы сезон у першай лізе. Што вядома пра каманду і пры чым тут «КраСава»?

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность