ФК «Асіповічы» здабыў першую перамогу ў першай ліге. Каго і з якім лікам абыграла каманда?
13 траўня каманда ў гасцях абыграла «Астравец» з лікам 4:2 і атрымала першыя турнірныя балы ў сезоне.
Матч 7 тура першай лігі адбыўся ў Астраўцы. «Асіповічы» забілі тры галы запар, прычым усе мячы на 21, 57 і 64 хвілінах на свой лік запісаў Уладзіслаў Чабатар.
Нягледзячы на цяжкае становішча, «Астравец» яшчэ пазмагаўся і прымусіў гасцей панервавацца: на 81 хвіліне адзначыўся гулец гаспадароў Кірыл Ганчарык (1:3), а ў даданы час, на 93 хвіліне, адставанне да мінімальнага скараціў Дзмітрый Алісейка (2:3).
Але ж «Асіповічы» не адпусцілі перамогу і паставілі кропку яшчэ адным сваім голам на 96 хвіліне, які дальнім стрэлам з па-за межаў штрафной стварыў асіпаўчанін Мікіта Следзь.
Перамога з лікам 4:2 дазволіла камандзе набраць першыя 3 ачкі, але ж не дала падняцца з апошняга месца ў табліцы, таму шта бліжэйшыя супернікі («Ніва» з Доўбізна і «Орша») таксама здабылі першыя перамогі.
Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы: