У 2 туры першай лігі ФК «Асіповічы» саступіў «Шахцёру» з Петрыкава – 2:4
Сустрэча прайшла ў Петрыкаве (Гомельская вобласць) на стадыёне «Прыпяць». Галы за асіповіцкую каманду забілі Ляхновіч і Елезаранка.
Скрыншот: АБФФ
Гаспадары матчу даволі хутка выйшлі наперад: першы гол быў забіты на 8 хвіліне Карпіцкім, але ж на 29 хвіліне «Асіповічы» зраўнялі рахунак дзякуючы Ляхновічу.
У другім тайме госці нават здолелі перахапіць ініцыятыву: на 56 хвіліне Елезаранка зрабіў лік 1:2 на карысць асіпаўчан. Аднак усяго праз хвіліну «Шахцёр» забіў другі і аднавіў раўнавагу – адзначыўся Курловіч. Пасля гэтага каманда з Петрыкава здолела забіць яшчэ двойчы (72' – Карпіцкі, 85' – Кавалевіч) і перамагчы.
Нагадаем, у мінулым туры «Асіповічы» ў хатнім матчы саступілі «Баранавічам» з лікам 0:3. Зараз каманда займае апошні радок сярод 13 удзельнікаў. 0 балаў таксама ў «Слоніма-2017» і «Оршы» (па 2 гульні), а яшчэ ў «Ліды» і «Маладзечна» (але ў гэтых каманд ёсць яшчэ гульня ў запасе).
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: