11 (1)

У 20 туры першай лігі ФК «Асіповічы» прайграў «Смаргоні» з лікам 0:4

Спорт
02 окт 2022

Гульня прайшла 1 кастрычніка ў Асіповічах і дазволіла гасцям захаваць статус лідара чэмпіяната.

Скрыншот відэа АБФФ


Старт галам на 16 хвіліне даў Віталь Ліхцін, які рэалізаваў пенальці. А пад заслону тайма лік падвоіў Ягор Семёнаў, забіўшы на 45-й.

Другая палова сустрэчы не змяніла агульную карціну і дазволіла «Смаргоні» ўпэнена давесці гульню да буйнай перамогі: галы на 54 і 94 хвілінах забілі адпаведна Альберт Капыціч і Максім Краўцоў.

Таксама адзначым, што на 79 хвіліне ў гасцей быў выдалены Дзяніс Крукаў за фол на брамніке «Асіповічаў». Арсеній Кудзін не здолеў дагуляць да канца і пару хвілін трымаўся за галаву, на 85-й яго замянілі на Рамана Гутара.

Пасля 18 матчаў «Асіповічы» працягваюць заставацца на перадапошнім 12 радку табліцы:


Скрыншот з сайта football.by

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность