11 (1)

У 9 туры першай лігі ФК «Асіповічы» згуляў з суседам па табліцы. Чым скончыўся матч?

Спорт
29 мая 2023

Сустрэча з петрыкаўскім «Шахцёрам» адбылася 28 траўня ў гасцях і скончылася нічыйным вынікам 1:1.

Фота: «Шахцёр» Петрыкаў

Гаспадары матчу выйшлі наперад на 48 хвіліне пасля голу Вадзіма Марцінкевіча, аднак «Асіповічы» зраўнялі лік на 62-й. Голам з пенальці адзначыўся Яўгеній Елезаранка, асістэнцкі бал зарабіў Ўладзіслаў Чэбатар.

На 60 хвіліне з поля быў выдалены гулец «Шахцёра» Максім Бурко, аднак супернікі не здолелі рэалізаваць перавагу па колькасці футбалістаў на полі, матч так і скончыўся з лікам 1:1.

Да гэтага туру «Асіповічы» займалі 17 радок, петрыкаўскі «Шахцёр» – 16. Пасля таго, як каманды ўзялі па 1 балу ў асабістай сустрэчы, іх становішча не змянілася.

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность