11 (1)

Асіпаўчане прадставілі музычны праект да 150-годдзя горада. У першым відэа – песня Lady Gaga па-беларуску

Общество
20 дек 2022

Творчая група асіпаўчан прадставіла музычны праект «Асіповічы-150» – гэта серыя кавераў на фоне краявідаў горада і раёну, створаная з мэтай паказаць прыгажосць роднага краю і роднай мовы. Першае відэа – ужо на Youtube.

Партал OsipInfo.by выступіў інфармацыйным партнёрам гэтай задумкі. Раней праз Instagram мы шукалі жадаючых паўдзельнічаць у праекце, адной з адгукнуўшыхся стала асіпаўчанка Алена Мельнікава. Менавіта яна з'явілася ў першым відэа, а падыгралі ёй Мікіта Мірзаеў (гітара) і Яўгеній Плют (кахон).



На фоне асіповіцкага водасховішча каля вёскі Вяззе дзяўчына праспявала «кавер на кавер» – беларускую версію кампазіцыі Lady Gaga & Bradley Cooper – Shallow, текст якой раней пераклаў Мікіта Найдзёнаў, а выканалі Анна Шаркунова і Зміцер Вайцюшкевіч.

Дарэчы, арыгінальная кампазіцыя на англійскай мове стала саўндтрэкам да фільма «Зорка нарадзілася». У гэтай песні больш за 640 мільёнаў праглядаў на Youtube.

Калі вам спадабалася ідэя праекту і вы жадаеце прыняць удзел ці самастойна зняць сваё кавер-відэа – пішыце нам на e-mail osipinfo@mail.ru ці ў Instagram.


Нагадаем, у 2022 годзе Асіповічам споўнілася 150 гадоў. Датай заснавання лічыцца 17 лістапада 1872 года, калі тут была пабудавана станцыя Лібава-Роменскай чыгункі. Сваю назву Асіповічы атрымалі ад размешчанай за два кіламетры аднайменнай вёскі.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность