11 (1)

banki24.by: сярэдні заробак у Асіповіцкім раёне ў лістападзе – 1405 BYN

Общество
02 янв 2023

Фінансавы партал banki24 апублікаваў дадзеныя па заробках у перадапошнім месяцы 2022 года. Па гэтай інфармацыі сярэдні паказчык у Асіповіцкім раёне ў параўнанні з кастрычнікам (як і месяцам раней) паменьшыўся на 1 BYN.

Заўвага: дадзеныя па заробках адлюстроўваюць налічаную суму да выліку падаходнага падатку (13%), узносу ў ФСАН (1%) і іншых выплат і ўзносаў. Гэта значыць, што з 1405 BYN «чыстымі» чалавек атрымае каля 1208 BYN.


Так выглядае дынаміка за 2022 год:

студзень – 1225 BYN
люты – 1257 (+2,6%)
сакавік – 1319 (+4,9%)
красавік – 1343 (+1,8%)
травень – 1313 (-2,2%)
чэрвень – 1354 (+3,1%)
ліпень – 1395 (+3%)
жнівень – 1474 (+5,7%)
верасень – 1407 (-4,5%)
кастрычнік – 1406 (-0,07%)
лістапад – 1405 (-0,07%)

Заробкі за лістапад у шэрагу іншых гарадоў і раёнах Магілёўскай вобласці:

Магілёў – 1485 (кастрычнік – 1478)
Магілёўскі раён – 1450 (1464)
Асіповіцкі раён – 1405 (1406)
Шклоўскі раён – 1394 (1349)
Бабруйск – 1366 (1312)
Касцюковічскі раён – 1345 (1346)
Крычаўскі раён – 1256 (1293)
Бабруйскі раён – 1207 (1197)

Сярод іншых абласцей Магілёўская займае апошняе месца з сярэднім заробкам у 1360 BYN (у кастрычніку – 1344). Сітуацыя ў астатніх такая:

Брэсцкая – 1471 (1453)
Віцебская – 1392 (1379)
Гомельская – 1485 (1482)
Гродненская – 1491 (1475)
Мінская – 1644 (1630)

Сярэдні заробак у Мінску склаў 2233 BYN (у кастрычніку было 2227).

Па Белстату, сярэдняя зарплата па Беларусі ў лістападзе – 1648,2 BYN. У кастрычніку было 1636,4 BYN.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность