11 (1)

БЧ паведаміла аб адмене некаторых цягнікоў праз Асіповічы 24-25 кастрычніка і 28-29 лістапада

Общество
19 окт 2023

Некалькі цягнікоў адменены з-за планавага рамонту чыгуначнага маста паміж Друццю і Вендрэжам пад Магілёвам, паведаміла БЧ.

Гаворка пра два цягнікі:

  • № 742/741 Мінск – Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:55, з Магілёва – у 15:33;

  • № 879/880 Магілёў – Салігорск адпраўленнем з Магілёва 6:18, з Салігорска – у 17:21.

Таксама гэтымі днямі ў Асіповічах не спыніцца цягнік № 744Б Мінск– Магілёў, а асобна 25 кастрычніка і 29 лістапада ранішні цягнік № 744/745 Магілёў – Мінск. Гэтыя цягнікі будуць ехаць па змененым маршруце праз Оршу без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежкавых станцыях.

У названыя даты асобныя дызель-цягнікі на ўчастку Асіповічы – Магілёў будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе можна даведацца на сайце rw.by або па тэлефоне 105 (кантакт-цэнтр БЧ).

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность