11 (1)

Сярэдні заробак у Асіповіцкім раёне ў красавіку склаў 1343 BYN

Общество
02 июн 2022

Дадзеныя па заробкам за красавік-2022 па абласцям і некаторым раёнам Беларусі апублікаваў фінансавы партал banki24.by.

Фота: pixabay.com

Сярэдні намінальны заробак (да ўсіх вылікаў) па Магілёўскай вобласці склаў 1256 BYN. Гэта апошняе месца сярод усіх абласцей Беларусі.

Заўвага: дадзеныя па заробкам адлюстроўваюць налічаную суму да выліку падаходнага падатку (13%), узносу ў ФСАН (1%) і іншых выплат і ўзносаў.


У вобласці Асіповіцкі раён займае трэцяе месца з сярэднім заробкам у 1343 BYN. На першых двух – Магілёў (1392 BYN) і Магілёўскі раён (1350 BYN). Далей ідуць Шклоўскі раён (1299 BYN), Бабруйск (1225 BYN), Крычаўскі раён (1153 BYN), Касцюковіцкі раён (1151 BYN) і Бабруйскі раён (1090 BYN).

Самыя нізкія сярэднія заробкі ў вобласці ў Круглянскага (1025 BYN), Чавускага (1013 BYN), Слаўгарадскага (990 BYN), Хоцімскага (988 BYN) і Мсціслаўскага (984 BYN) раёнаў.

Сярэднія заробкі ў красавіку па ўсіх абласцях краіны выглядаюць вось так: Мінская – 1513 BYN, Гродзенская – 1396 BYN, Гомельская – 1393 BYN, Брэсцкая – 1326 BYN, Віцебская – 1313 BYN, Магілёўская – 1256 BYN.

Па дадзеных партала banki24.by, у студзені-2022 сярэдні заробак у Асіповіцкім раёне склаў 1225 BYN, у лютым – 1257 BYN, у сакавіку – 1319 BYN.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность