11 (1)

Старшыня райвыканкама назваў праблему, па якой паступала вельмі шмат зваротаў асіпаўчан

Общество
21 мар 2023

Мясцовых жыхароў непакоіла якасць пітной вады, але праблема вырашылася са з'яўленнем станцыі абезжалезвання. Пра гэта ў інтэрв'ю «Сельскай газеце» распавёў старшыня Асіповіцкага райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі.


– Да нядаўняга часу вельмі шмат зваротаў у райвыканкам тычылася якасці вады. Але летась увялі ў эксплуатацыю станцыю абезжалезвання на водазаборы «Паўночны», на якую патрацілі больш за 6 мільёнаў рублёў. Чыстай пітной вадой ужо карыстаецца 93,81 працэнта асіпаўчан, – патлумачыў Жыгуцкі.

Таксама старшыня назваў планы па будаўніцтве такіх станцый:

– Тры станцыі абезжалезвання плануецца ўвесці ў 2023 у сельскіх населеных пунктах, у аграгарадку Жорнаўка ўжо пачалі будаваць адну з іх. Работы над паляпшэннем якасці вады працягваюцца, у тым ліку бурэнне свідравін і пракладка вадаправодаў.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность