11 (1)

«Твой горад заўсёды з табою». Osipinfo.by прадстаўляе асіповіцкі мерч

Общество
08 июн 2023

Мы можам мець розныя асацыяцыі з родным месцам. Для кагосьці гэта бацькоўскі дом, цёплыя ўспаміны з дзяцінства, да болю знаёмыя вуліцы, сяброўскія сустрэчы, сум і радасць, значная частка жыцця. Але ж ці магчыма выразіць гэта візуальна? Так.


Нам захацелася стварыць нешта аўтэнтычнае і роднае, каб жыхары мелі магчымасць прадэманстраваць прыналежнасць да свайго гораду. Так з'явіўся праект «Асіповіцкі мерч». Першай яго часткай сталі цішоткі з двума прынтамі, створанымі мясцовым дызайнерам. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Осиповичи Инфо (@osipovichi_info)


Цішотка «Асіповіцкі вакзал» дэманструе знакавае месца, якое кожны раз праваджае нас у госці і з цеплынёй сустракае назад. Таксама на прынце адзначаны некаторыя прыпынкі ў мінскім і гомельскім напрамках, якія часта праязджаюць нашыя гараджане.



Цішотка «Асіповічы-1872» выканана ў спартыўным/кэжуал стылі. На ёй добра бачна назва горада, якую здолеюць прачытаць нават замежнікі, таму яе можна смела апранаць у самыя далёкія вандроўкі і трымаць родны горад побач, нягледзячы на адлегласць.



Адзенне на 100% складаецца з бавоўны. Текстыль фірмы Fruit of the loom. Шчыльнасць чорнай – 165 г/м2, белай – 160 г/м2.

Падрабязнасці продажу:

  • Любы прынт даступны для набыцця на белай ці чорнай цішотцы

  • Даступныя памеры: S, M, L, XL, XXL

  • Кошт: 55 BYN

  • Дастаўка па Асіповічам бясплатная цягам 1-7 дзён у залежнасці ад наяўнасці

  • Аплата ажыццяўляецца праз ЕРЫП

Аформіць замову можна па тэлефоне +375447752672 ці праз дырэкт Instagram


ІП Каваленка А.В., УНП 791086879

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность