11 (1)

У Асіповіцкім раёне затрымалі мужчыну з 500 літрамі спірту ў багажніку

Общество
12 янв 2023

10 снежня на 21 кіламетры трасы Асіповічы – Свіслач супрацоўнікі Асіповіцкай ДАІ прыпынілі Nissan з партыяй спірту без дакументаў. У машыне знаходзіліся 40-гадовы кіроўца і 61-гадовы пасажыр, паведаміў канал «Міліцыя Магілёўшчыны».



У багажніку знайшлі 500 літраў спірту прыкладна на 5000 BYN.

Міліцыя праводзіць праверку, за парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф у 10-100 базавых велічынь (370-3700 BYN) з канфіскацыяй спірту.

Скрыншоты відэа канала «Міліцыя Магілёўшчыны»

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность