11 (1)

Увесь снежань на палігоне пад Асіповічамі будуць праводзіць падрыўныя працы

Общество
07 дек 2022

Падрывы праводзяцца ў працоўныя дні з 7:00 да 16:00, людзям забаронена набліжацца да межаў палігона у радыусе 2 кіламетраў, паведаміў «Асіповіцкі край».

Скрыншот: Google Maps

За гадзіну да пачатку падрываў на палігоне паднімаюць чырвоны сцяг і выстаўляюць ачапленне, за 10 хвілін падаецца ўмоўны гукавы сігнал аўтамабіля або ўдары ў гільзу на працягу 2-3 хвілін.

Таксама нагадаем, што з 14 красавіка па 31 снежня бягучага года на палігоне праходзяць баявыя стрэльбы УС РБ. Знаходжанне грамадзян у межах палігона ў любы час забаронена і небяспечна, можа пагражаць штрафам у 10-30 базавых велічыняў, грамадскімі работамі або адміністрацыйным арыштам. За збор снарадаў на тэрыторыі палігона пагражае крымінальная адказнасць.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность