Выйшла кніга асіпаўчаніна пра падпольную моладзевую групу ў Зборску ў 1941-42 гады
Кнігу асіповіцкага паэта і краязнаўца Станіслава Лукашэвіча з назвай «Зборскія маладагвардзейцы» выпусціў выдавецкі цэнтр БДУ.
Выданне распавядае аб тым, як без дапамогі і кіраўніцтва з боку партыйных і савецкіх органаў ужо ў першыя месяцы вайны ў вёсцы Зборск Асіповіцага раёна пачала дзейнічаць камсамольска-моладзевая падпольная група (верасень 1941 – красавік 1942).
У першай частке кнігі аўтар коратка распавёў аб членах зборскага падполля ў даваенны перыяд. У другой змешчаны архіўныя дакументы, ўспаміны кіраўніка гэтай групы, яго сястры і зборскіх старажылаў аб дзейнасці падпольнай арганізацыі ў іх вёсцы.
На чым яшчэ робіцца акцэнт у анатацыі:
у кніге згадваецца асабліва каштоўны дакумент – дзённік 18-гадовага падпольшчыка І.Купрэйчыка, у якім ён апісаў, што бачыў і адчуваў у першыя дні і месяцы вайны, свае роздумы аб ёй і магчымай смерці
апісанне падрыхтоўкі і правядзення дыверсій
расказы жыхароў Зборска аб расстрэле двух маладых падпольшчыкаў у прысутнасці ўсіх аднавяскоўцаў
суседзі пакараных смерцю бацькоў падпольшчыкаў праз смяротную рызыку бралі да сябе і выдавалі за сваіх малых дзяцей
звесткі аб здрадніцтве
звесткі аб пасляваенным даследаванні і ўшанаванні памяці патрыётаў з удзелам мясцовых школьнікаў
Дадаецца, што кніга прызначана для школьнікаў, студэнтаў і зацікаўленых краязнаўствам.
Станіслаў Іосіфавіч Лукашэвіч нарадзіўся ў пасёлку Гродзянка (Асіповіцкі раён).
У 1966 скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры.
З 1966 па 1967 – настаўнік фізічнай культуры Баравіцкай СШ Кіраўскага раёна.
1967 - 1969 гг. служыў у паветрана-дэсантных войсках Савецкай Арміі. Пасля звальнення ў запас – настаўнік фізкультуры Лапіцкай, а затым Жорнаўскай СШ Асіповіцкага раёна.
У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага педінстытута ім. Горкага. Працаваў у Вязеўскай СШ.
Настаўнік гісторыі найвышэйшай катэгорыі. Уладальнік Гран-пры рэспубліканскага конкурсу "Адкрыты ўрок" 2004 года.
Аўтар больш за 60 артыкулаў на публіцыстычную, метадычную і краязнаўчую тэматыку, апублікаваных у мясцовым і рэспубліканскім друку.
Аўтар навукова-папулярнай кнігі «Парасткі вечнасці на папялішчах. Праваслаўныя прыходскія, прыпісныя і магілкавыя храмы на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (XVI ст.- 2015 г.)», зборніка вершаў і прозы «Небесная любовь».
Яшчэ пра аўтара (2019 год): Вышел сборник стихов и прозы осиповичского поэта Станислава Лукашевича
Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы: