З 1 сакавіка пачалася рэканструкцыя запраўкі на ўездзе ў Асіповічы. Што і калі там з'явіцца?
У сакавіку заправіцца на звыклай АЗС на БАМе ўжо не атрымаецца – тэрыторыю абгарадзілі і пачалі рэканструкцыю. З'явіліся падрабязнасці таго, што новага будзе на адрамантаванай запраўцы.
З асноўнага вядома, што на тэрыторыі АЗС з'явіцца кругласутачная гандлёвая зала і кафэтэрый з бясплатным інтэрнэтам і разеткамі. У магазіне будуць як тавары для аўто, так і прадукты харчавання.
Таксама будзе ўстаноўлена хуткасная заправачная калонка для раздзялення патокаў машын і скарачэння часу запраўкі.
Што датычыцца тэрмінаў завяршэння рэканструкцыі, то раней абазначалася, што АЗС будзе закрыта да кастрычніка, цяпер жа ўказана, што станцыя пачне працу ўжо летам. На абноўленую запраўку плануюць дадаткова ўзяць 6 супрацоўнікаў.
Нагадаем, падчас рамонту ў асіпаўчан ёсць дзве альтэрнатывы: АЗС № 38 каля «Жамчужыны» на Юбілейнай і АЗС № 18 на трасе ў бок Бабруйска каля Цеплух.
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:
За станцию обезжележивания бы взялись так шестью фирмами? Может к лету б запустили???