22-гадовага асіпаўчаніна затрымалі за распаўсюджванне наркотыкаў. Яму могуць даць да 20 гадоў пазбаўлення волі
Происшествия
26 сен 2023
Жыхар Асіповіцкага раёну быў затрыманы ў Магілёве аператыўнікамі гомельскага наркакантролю, міліцыяй і АМАПам, паведамілі ў МУС.
Скрыншот відэа МУС
На яго здымнай кватэры знайшлі фасаваныя пакеты з псіхатропамі па 25, 50 і 100 грам і ўсталявалі, што па заданні наркамаркету хлопец зрабіў у лесе схованкі аптовай партыі наркотыкаў.
Скрыншот відэа МУС
Міліцыя ўдакладняе, што затрыманы працаваў закладчыкам каля 3 месяцаў. На экспертызе выявілі, што тавар быў асабліва небяспечным псіхатропам альфа-PVP масай звыш 2 кг. Асіпаўчаніну пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі за незаконны абарот наркотыкаў у складзе арганізаванай групы.
Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:
вот дурень