11 (1)

Асіпаўчанка даслала відэа з Ізраілю пасля пачатку нападу на краіну: з ёй усё ў парадку, але чула паветраную трывогу і выбухі

Происшествия
08 окт 2023

Ураджэнка Асіповічаў, якая зараз знаходзіцца ў Ізраілі, паказала osipinfo.by, што адбывалася у яе месцы пражывання 7 кастрычніка. Яна жыве побач з Тэль-Авівам, з ёй самой усё ў парадку.

Кадр з відэа асіпаўчанкі

Асіпаўчанка сказала, што ў яе горадзе не было баявых дзеянняў і прылётаў ракет, але яна чула выбухі ўдалечыні.

Учора днём яна запісала на відэа сігнал паветранай трывогі, а ўвечары бегла дамоў падчас яшчэ адной сірэны. Паглядзець ролік можна ў нашым тэлеграм-канале.

ℹ️ Што адбываецца: раніцай 7 кастрычніка на Ізраіль напаў ХАМАС (палестынскі ісламісцкі рух і палітычная партыя, якая кіруе ў сектары Газа). Краіну пачалі масіравана абстрэльваць ракетамі з сектара Газа, таксама нападаючыя праніклі ў прыгранічныя гарады. 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна аб'явіў аб пераходзе ў стан вайны.

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность