Бабруйчанін прасіў знаёмых браць крэдыты ў банках Асіповічаў і Бабруйску і не вяртаў грошы. Яго судзілі за махлярства
Происшествия
14 июн 2023
Цягам 2 гадоў 24-гадовы жыхар Бабруйскага раёну прасіў у доўг грошы і маёмасць, а таксама пераконваў знакомых браць крэдыты (у тым ліку ў Асіповічах), тавары ў растэрміноўку і лізінг без намеру і магчымасці аддаць неабходныя сродкі, паведаміла абласная пракуратура.
Агулам з ліпеню-2020 па верасень-2022 такім чынам мужчына атрымаў 618 тысяч рублёў. Пацярпелымі сталі 42 чалавекі.
Бабруйскі суд прыгаварыў мужчыну да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 3700 BYN за махлярства ў асабліва буйным памеры. Таксама з абвінавачанага на карысць пацярпелых спагналі прычынены ім матэрыяльны ўрон.
Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы: