Мужчына выкраў 35 тон друзу на працы ў Асіповіцкім раёне. Яго затрымалі
Як напісаў тг-канал «Міліцыя Магілёўшчыны», 26-гадовы мужчына не дасыпаў друз пры вырабе дарожнай сумесі, каб потым яго перапрадаць. Яго затрымалі пры спробе продажу 30 тон тавару.
Фота: тг-канал «Міліцыя Магілёўшчыны»
Сцвярджаецца, што на прадпрыемстве ў Асіповіцкім раёне сістэматычна дапускаліся грубыя парушэнні працэсу выраба дарожнай сумесі для будаўнічых і рамонтных работ. Колькасць дабаўленага друзу не адпавядала заяўленым нормам, што ўплывала на якасць складу.
Пасля гэтага высветлілася, што працаўнік, матэрыяльна адказны за захоўванне, адгрузку і вытворчасць сумесі не выконваў тэхналогію выраба, не дасыпаючы патрэбную колькасць друзу.
Міліцыя канфіскавала каля 35 тон друзу на суму каля 1200 BYN, на мужчыну завялі крымінальную справу.
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: