На пажары ў Асіповічах суседка выратавала пенсіянерку, але тая загінула ў бальніцы
Происшествия
03 окт 2023
Трагедыя здарылася раніцай 26 верасня ў прыватным доме на Веры Харужай у Асіповічах, распавяло Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Ратавальнікі атрымалі паведламленне аб пажары ў 9:53, у доме знаходзілася пенсіянерка 1939 г.н. Да іх прыбыцця на дапамогу кінулася суседка Таццяна Самахвалава: забегла ў веранду, знайшла гаспадыню на падлозе, пасля чаго выцягнула яе на вуліцу і ліквідавала гарэнне ў памяшканні.
Пацярпелая атрымала апёкі 70% цела, яе шпіталізавалі ў цяжкім стане і больш за суткі змагаліся за жыццё, але выратаваць жанчыну не атрымалася.
Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы: