Белстат: Асіповіцкі раён – самы крымінальны ў Беларусі
Сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта апублікаваў інфармацыю аб колькасці злачынстваў за 2023 год па Беларусі. У «топе» сярод раёнаў – Асіповіцкі.
Па гэтых дадзеных, найбольшая колькасць раёнаў з высокім узроўнем злачыннасці знаходзіцца ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
У нашым раёне статыстыка паказвае 1463 злачынствы на 100 тысяч насельніцтва (гэта азначае, што на 1000 чалавек адбылося 14,63 злачынстваў). Калі браць дадзеныя Белстата па колькасці насельніцтва ў Асіповіцкім раёне на 1 студзеня 2023 году (43849 чалавек), то атрымліваецца, што ў нас адбылося каля 641 злачынства за 2023 год.
Далей з Магілёўскай вобласці ідуць Клічаўскі (1386), Глускі (1330) і Бабруйскі (1305) раёны.
Менш за ўсё злачынстваў у Шаркаўшчынскім і Докшыцкім раёнах Віцебскай вобласці. Там зафіксавана 478 і 553 злачынствы на 100 тысяч насельніцтва.
Сярод гарадоў самым крымінальным стаў Мінск – 1027 злачынстваў на 100 тысяч насельніцтва, далей ідзе Магілёў (997).