11 (1)

Пад Асіповічамі адбылося смяротнае ДТЗ

Происшествия
31 мая 2024

Аварыя здарылася 31 траўня каля 6:30 на 113 кіламетры трасы Мінск-Гомель з удзелам двух легкавікоў, паведаміла абласная міліцыя.

Па гэтай інфармацыі, 29-гадовы кіроўца BMW быў стомлены, з-за чаго праявіў няўважлівасць і сутыкнуўся з легкавіком Audi, які ехаў наперадзе яго ў тым жа напрамку. Пасля гэтага Аudi з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў бетонную агароджу меліярацыйнага канала.

Ад атрыманых траўмаў кіроўца Audi загінуў на месцы.

Міліцыя праводзіць праверку, высвятляе акалічнасці і прычыны. Кіроўцам нагадваюць, што пры руху неабходна быць максімальна асцярожнымі, канцэнтраваць увагу толькі на дарозе. Забараняецца садзіцца за руль у стомленым стане.

Фота: «Міліцыя Магілёўшчыны»

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность