У Асіповічах затрымалі грузавік з 5 тонамі металалому. Кіроўцы пагражае адказнасць
Происшествия
16 мар 2023
15 сакавіка на вуліцы Казлоўскай асіповіцкая міліцыя прыпыніла грузавік ЗІЛ, у кузаве якога быў металалом. Кіроўцы пагражае адміністрацыйная адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, паведаміла абласная міліцыя.
Фота: mogilev.mvd.gov.by
За рулём грузавіка быў 46-гадовы жыхар Асіповіцкага раёну, дакументаў на груз ён не меў. Мужчына сказаў, што лом сабраў самастойна і планаваў здаць яго ў пункт прыёму.
5150 кг металалому канфіскавалі, праводзіцца праверка.
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: