11 (1)

У Асіповіцкім раёне затрымалі мікрааўтобус з 510 літрамі спіртазмяшчальнай вадкасці

Происшествия
24 мар 2022

У панядзелак 21 сакавіка АБЭЗ і Асіповіцкая ДАІ каля вёскі Вяззе затрымалі аўто з 510 літрамі спіртазмяшчальнай вадкасці, паведаміла Магілёўскае абласное УУС.

Фота: mogilev.mvd.gov.by

У багажным аддзяленні мікрааўтобуса Mercedes было знойдзена 58 пяцілітровых і 22 дзесяцілітровых бутэлек. 40-гадовы кіроўца, жыхар Асіповіцкага раёна, не прадставіў дакументы на груз і сказаў, што купіў вадкасць у незнаёмца для асабістых мэтаў.

Спірта??мяшчальную вадкасць канфіскавалі і ацанілі яе кошт у 10200 BYN. Праводзіцца праверка, перавозчыку пагражае адміністрацыйная адказнасць па ч. 3 арт. 13.21 КаАП. Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць штраф 10-100 базавых велічыняў, таксама вадкасць могуць канфіскаваць.

Фота: mogilev.mvd.gov.by

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность