У Асіповіцкім раёне згубілася пенсіянерка: яе знайшлі ў балоце і выратавалі
Происшествия
09 авг 2023
Усё адбылося ўвечары 7 жніўня каля вёскі Ясень. Жанчына 1940 г.н. пайшла ў лес па ягады, а потым не выходзіла на сувязь, паведамілі ў МНС.
Ратавальнікам патэлефанавалі ў 21:14. Было вядома, што пенсіянерка сышла ў лес раніцай у лёгкім адзенні. Яна ўзяла з сабой тэлефон, але той быў недаступны.
Усяго ў пошуках удзельнічалі 12 чалавек і 4 адзінкі тэхнікі. Лес прачэсвалі пешшу і на квадрацыкле. Праз 2,5 гадзіны пошукаў да жанчыны здолелі датэлефанавацца, таму шта пачала лавіць сувязь.
Праз гадзіну пасля гэтага яе знайшлі па шчыкалатку ў балоце і змёрзлую, а потым шпіталізавалі для абследвання.
Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы: