У аўторак 35-гадовая асіпаўчанка пайшла ў лес за чарніцамі і заблудзілася. Ёй дапамаглі ратавальнікі
Здарэнне адбылося ўвечары 4 ліпеня каля вёскі Вярхі ў Асіповіцкім раёне. Ратавальнікам патэлефанавала маці зніклай, паведамілі ў МНС.
Фота размешчана ў якасці ілюстрацыі
Бліжэй да вечара асіпаўчанка пайшла ў лес за чарніцамі разам з маці і дачкой. Праз нейкі час бабуля і ўнучка вярнуліся ў машыну, а 35-гадовая жанчына працягнула шукаць ягады. Яна згубіла мабільны, таму родныя не здолелі ёй датэлефанавацца, маці выклікала дапамогу.
Пошук праводзілі 5 чалавек (супрацоўнікі МНС і міліцыя) з дапамогай трох адзінак тэхнікі. Праз 2 гадзіны жанчыну знайшлі ратавальнікі Андрэй Гайшун, Дзяніс Дзяцел і Аляксей Міхнавец, яна была ў парадку і не мела патрэбы ў меддапамозе.
Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы: