Дзе паглядзець Чэмпіянат свету па футболе ў Асіповічах?
{БАННЕР=banner7}
Ужо больш за два тыдні на 11 стадыёнах у Расіі футбольныя каманды з розных куткоў свету вырашаюць, хто больш дастойны на міравое чэмпіёнства. Ужо пачалася стадыя плэй-офф. Нажаль чэмпіянат абыходзіцца без зборнай Беларусі, якая не змагла прайсці кваліфікацыю і заняла ў сваёй адборачнай групе апошняе месца, але гэта ніяк не зніжае папулярнасць мундзіялю сярод беларускіх заўзятараў.
Суполка "Афiша | Асіповічы" распавяла, якія з кафэ і бараў транслююць футбольныя матчы.
Невялікі спіс пачынае бар па вуліцы Сумчанкі, 40А які не мае назвы і больш вядомы як бар ля «сіці мола». К бутэлечнаму (2,90 за паўлітра) і разліўному (па 3,20) піву тут прапаноўваюць як стандартныя закускі (чыпсы, фісташкі і інш.) так і гарачыя, напрыклад «піўная талерка».
Бар ля «сіці мола»
У кафэ «Провинция» (Сумчанкі, 15, будынак гасцініцы) цэны на напоі амаль такія ж (ад 2.30 да 2,90 за паўлітровую шклянку светлага ці цёмнага піва адпаведна), а ў дадатак да закусак (фісташак, арэхаў, фры з цэлым арсеналам разнастайных соўсаў) вы зможаце адведаць нацыянальную кухню (дранікі, мачанку, «патэльню» са свінінай) і яшчэ шмат чаго іншага, бо кухня тут багатая.
Кафэ «Провинция»
Кафэ «Городок» (Чарняхоўскага, 7) прапаноўвае гасцям бутэлечнае і разліўное піва (ад 2,50 рублёў), а сярод закусак – піцу, бульбу фры, курыныя крыльцы ў фрыцюры.
Кафэ «Городок»
Нельга не выдзеліць кафэ-бар «Хутор-Млынок» (60 год Кастрычніка, 11), бо ў іх футбольныя трансляцыі – частка абавязковай праграмы: ажно тры «плазмы» (дзве ў памяшканні, адна на летняй тэрасе), свежае сцюдзёнае разліўное піва (ад 1.7 за літр светлага да 2,3 рублёў цёмнага), хот догі, ролы, бутэрброды.
Летняя тэрасса кафэ «Хутор-Млынок»
Футбольных заўзятараў гатовыя прыняць таксама і на «Троне» (Юбілейная, 1А), але ў іх свае правілы, таму лепш загадзя ўдакладняць магчымасць правядзення трансляцыі у адміністратараў.
Дарэчы, грошы за ўваход не бяруць нідзе, галоўнае, замовіць хоць нешта.
P.S. Калі вы часта ходзіце ў бары для таго, каб падтрымаць любімую футбольную каманду, ці вырашылі зрабіць гэта апасля прагляду нашай падборкі, будзем рады вашым водгукам пра ўстановы ў каментарах.