11 (1)

ФК «Асіповічы» пацярпеў паразу ад рагачоўскага «Макслайна» – 0:1

Спорт
09 окт 2022

Матч 21 тура першай лігі адбыўся сёння ў Рагачове. Перадапошнім «Асіповічам» супрацьстаяла каманда з верхняй часткі табліцы – да гульні «Макслайн» знаходзіўся на шостым радку.

Фота: ФК «Асіповічы»

Вынік гульні вырашыў адзіны гол гаспадароў у пачатку сустрэчы – на 10 хвіліне Ягор Карцоў паспяхова рэалізаваў пенальці.

Пасля 21 тура «Асіповічы» апусціліся на апошні радок у табліцы. Дагэтуль 13 месца займаў «Слонім-2017», але сёння каманда буйна перамагла «Баранавічы» і паднялася на 11 пазіцыю.

Табліца пасля 21 тура

Скрыншот сайта football.by

Абноўлена 9 кастрычніка у 22:12: дадалі новую табліцу з улікам матчу «Хваля» – «Шахцёр».

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить новость
Гарантируем полную анонимность