ФК «Асіповічы» ўпершыню перамог у гэтым сезоне першай лігі
Сёння прайшла гульня 10 тура першай лігі, у якой «Асіповічы» на хатнім стадыёне з лікам 4:1 перамаглі суседзяў па турнірнай табліцы – «Маладзечна-2018». Гэтая перамога стала першай для каманды ў чэмпіянаце.
Гаспадары адкрылі лік у матчы на 32 хвіліне – у выніку памылкі маладзечанцаў з перадачы Аляксея Маліноўскага адзначыўся Ілля Цюніс. А на апошняй хвіліне першага тайму Цюніс прамым стрэлам са штрафнога аформіў дубль.
«Асіповічы» актыўна пачалі і другую палову сустрэчы. На 52 хвіліне Маліноўскі зрабіў прастрэл з правага флангу, а Расціслаў Серы ў дотык перавёў мяч у браму. Да буйнага ліку 0:4 госці кур'ёзна давялі сябе самі: на 71-й гулец «Маладзечна» Арцём Целепаў у барацьбе за мяч не разлічыў сілы і перакінуў свайго ж брамніка.
Але ж гаспадары не здолелі захаваць свае ўладанні ў недатыкальнасці. На 86 хвіліне пасля падачы ў штрафную Маліноўскі не здолеў своечасова вынесці мяч, а Мухамаджон Лоікаў у дотык злёту адправіў мяч у сетку. У выніку – 4:1 на карысць «Асіповічаў».
Дагэтул?? каманда правяла 8 гульняў: 2 нічыіх і 6 паразаў. Першая перамога не змяніла перадапошняе месца (12 сярод 13 удзельнікаў), але дапамагла адарвацца на 3 балы ад «Слоніма-2017», які з 2 ачкамі замыкае табліцу. Бліжэйшы канкурэнт – якраз «Маладзечна-2018», якое мае 7 балаў.
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: