ФК «Асіповічы» прайграў у выязным матчы супраць «Астраўца» – 1:3
9 тур першай лігі скончыўся для асіповіцкай каманды чарговай паразай ад аднаго з лідараў табліцы.
Фота: ФК «Асіповічы»
Гульня прайшла сёння, 11 чэрвеня, на гарадскім стадыёне ў Астраўцы. Пасля першага тайму на табло былі нулі, а ў другой палове гаспадары забілі ўжо на 49 хвіліне – голам адзначыўся Дзмітрый Лебедзеў.
Доўгі час лік не змяняўся, але на 73 хвіліне «Асіповічы» здолелі яго зраўняць дзякуючы голу Расціслава Серага з перадачы Аляксандра Емельянава. Праўда, раўнавага захоўвалася нядоўга: на 78-й «Астравец» зноў выйшаў наперад (забіў Аляксандр Буцько), а на 89 хвіліне футбаліст гаспадароў Ўладзіслаў Яцкевіч давёў лік да ўпэўненага.
Пасля гэтай гульні «Асіповічы» з 2 баламі засталіся на перадапошнім 12 месцы ў табліцы. Ніжэй толькі «Слонім-2017» – у яго таксама 2 бала, але менш забітых мячоў (2 супраць 4).
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: