ФК «Асіповічы» саступіў «Баранавічам» у стартавым матчы першай лігі – 0:3
Сёння ў 13:00 у горадзе адбыўся 1 тур першай лігі. «Асіповічы» на хатнім стадыёне з лікам 0:3 саступілі супернікам з «Баранавічаў».
Cкрыншот: АБФФ
Першы гол асіповіцкая каманда прапусціла на 14 хвіліне матчу ад Крукава, астатнія два мячы былі забітыя ў другім тайме на 59 і 87 хвілінах – адзначыліся Кудаш і Кіслы.
Склад «Асіповічаў» у гэтай гульні: Кудзін (брамнік) – Фазылаў, Ліхадзіеўскі (Кручанюк, 61), Цюніс (Ляхновіч, 73), Каламацкі, Шарко (Леонаў, 61), Стрыжэус, Ал.Емельянаў (Бабіч, 73), Ан.Емельянаў, Кухцік, Елезаранка (Азараў, 73).
Cкрыншот: АБФФ
Нагадаем, «Асіповічы» вярнуліся ў другі дывізіён Беларусі ўпершыню з 2017 года. Яны атрымалі пропуск у першую лігу дзякуючы 4 месцу ў другой ліге ў сезоне-2021. Супернікамі асіпаўчан у гэтым годзе будуць 12 каманд: «Астравец», «Вална» (Пінск), «Лакаматыў» (Гомель), «Нафтан» (Наваполацк), «Баранавічы», «Шахцёр» (Петрыкаў), «Слонім-2017», «Смаргонь», «Ліда», «Макслайн» (Рагачоў), «Орша» і «Маладзечна-2018».
Даведка «Асіповічы Інфа»:
Заснаваныя ў в 1994 годзе «Асіповічы» выступалі ў першай ліге (Д2) чатыры разы: у 1998, 2000, 2001 и 2017 гадах. Увесь астатні час каманда гуляла ў другой ліге (Д3), выключэннем быў 1999 год, які «Асіповічы» правялі ў вышэйшай ліге (Д1).
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: