ФК «Асіповічы» саступіў петрыкаўскаму «Шахцёру» – 0:4
Гульня 15 тура першай лігі прайшла 21 жніўня на асіповіцкім стадыёне «Юнацтва». Пасля яе «Шахцёр» узначаліў турнірную табліцу.
Фота: ФК «Асіповічы»
Першы гол госці аформілі ўжо на 17 хвіліне, забіў Вадзім Курловіч. Адразу пасля гэтага «Асіповічы» прапусцілі ізноў: на 19 хвіліне мяч у браму адправіў Віталь Ганіч.
Пры ліку 0:2 каманды пайшлі на перапынак, але ў другой палове гульні стан гаспадароў кардынальна не змяніўся. «Шахцёр» забіў яшчэ двойчы (52' – Сайходжа Мухаммадшарыфі, 83' – Дзяніс Кавалевіч) і ўпэўнена перамог.
Пасля 15 тураў «Асіповічы» з 9 ачкамі займаюць перадапошні 12 радок. Ніжэй – «Слонім-2017» з 8 баламі, вышэй – «Маладзечна-2018» і «Баранавічы», у якіх па 11 ачкоў.
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: