ФК «Асіповічы» вырваў нічыю ў матчы з гомельскім «Лакаматывам» у 13 туры першай лігі
Апошняя гульня першага круга прайшла сёння ў Гомелі на стадыёне «Лакаматыў» і скончылася з лікам 2:2.
Скрыншот трансляцыі АБФФ
Гаспадары яшчэ ў першым тайме забяспечылі сябе перавагу ў два мяча: на 25 хвіліне адзначыўся Іван Жосткін, на 34-й – Андрэй Кухаронак.
Каманды пайшлі на перапынак з лікам 2:0 на карысць «Лакаматыва», але ў другім тайме «Асіповічы» здолелі адыграць адставанне. Расціслаў Шэры забіў першы гол гасцей на 57 хвіліне, а ўжо на 72-й Аляксей Маліноўскі зраўняў лік.
Нягледзячы на набраны бал, «Асіповічы» пасля першай паловы чэмпіянату з 6 ачкамі засталіся на апошнім 13 радку, таму шта «Слонім-2017» атрымаў другую перамогу запар (над «Оршай» з лікам 3:2) і набраў 8 ачкоў. За 12 гульняў асіповіцкая каманда аднойчы перамагла, 3 разы згуляла ўнічыю і пацярпела 8 паразаў, забіла 11 мячоў і прапусціла 32.
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: