ФК «Асіповічы» з лікам 1:2 саступіў наваполацкаму «Нафтану» ў 17 туры першай лігі
Спорт
04 сен 2022
Матч з адным з лідараў лігі адбыўся 3 верасня на асіповіцкім стадыёне «Юнацтва».
Яшчэ ў першым тайме госці двойчы адправілі мяч у браму «Асіповічаў», на 4 і 34 хвілінах адзначыўся Рамазан Ісаеў.
Напрыканцы сустрэчы гаспадары здолелі скараціць адставанне дзякуючы голу Аляксандра Емельянава на 86 хвіліне, але больш «Нафтан» не прапусціў і давёў сустрэчу да перамогі, замацаваўшыся на 3 месцы ў табліцы.
Пасля 17 тураў «Асіповічы» з 10 баламі знаходзяцца на перадапошнім 12 радку. Ніжэй – «Слонім-2017» з 9 баламі, вышэй – «Баранавічы» (11) і «Маладзечна-2018» (12).
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале: