У 12 туры першай лігі ФК «Асіповічы» з лікам 0:2 саступіў «Слоніму-2017»
Футбольны матч прайшоў сёння ўвечары ў Асіповічах на стадыёне «Юнацтва». Гаспадары не здолелі перамагчы суседзяў па табліцы і аддалі «Слоніму-2017» 12 радок, а самі апусціліся на апошнюю пазіцыю.
Першы гол футбалісты слонімскай каманды аформілі на 15 хвіліне першага тайму – мяч з перадачы Арцёма Жвірблі забіўМарк Красноў. Другі гол адбыўся ўжо ў даданы час матчу – на 94 хвіліне зноў-такі Красноў абакраў выйшаўшага за межы штрафной брамніка Арсенія Кудзіна і адправіў мяч у пустую браму, аформіўшы дубль.
На дадзены момант «Асіповічы» правялі 11 гульняў у першай ліге (1 перамога, 2 нічыіх і 8 паразаў) і з 5 ачкамі займаюць апошнюю 13 пазіцыю. Столькі ж балаў у «Слоніма-2017», але каманда знаходзіцца вышэй за кошт сённяшняй перамогі ў асабістай сустрэчы.
Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:
гнать тренера. и кто в ответе, что за неделю до чемпионата, был замен тренер?